Прэзідэнт Кыргызстана Роза Атунбаева прыняла даверчыя граматы пасла Беларусі Віктара Дзенісенкі.
Як паведамляе партал KGinform, падчас сустрэчы з кіраўніком Кыргызстана беларускі дыпламат павіншаваў рэспубліку з новым урадам.
"Кыргызстан і Беларусь валодаюць велізарным патэнцыялам для пашырэння ўзаемавыгадных сувязяў, — адзначыў Дзенісенка. — За гады супрацоўніцтва Кыргызстан даказаў, што з`яўляецца надзейным партнёрам ва ўсіх сферах адносін, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. Пасля заканчэння працэсу фарміравання галін дзяржаўнай улады мы разлічваем на аднаўленне і актывізацыю таксама і міжпарламенцкіх сувязяў, супрацоўніцтва ў прафсаюзнай сферы".
Роза Атунбаева ў сваю чаргу адзначыла неабходнасць прадуктыўнага супрацоўніцтва Кыргызстана і Беларусі ў гандлёва-эканамічнай і культурна-гуманітарнай сферах.
Нагадаем, звергнуты прэзідэнт Кыргызстана Курманбек Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі знаходзіцца ў Беларусі з 19 красавіка 2010 года па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі.
Новыя ўлады Кыргызстана двойчы звярталіся ў Генеральную пракуратуру Беларусі з просьбай аб выдачы Бакіева і двойчы атрымалі адмову. У Мінску заявілі, што не знаходзяць прававых падстаў для задавальнення просьбы аб выдачы.
У кастрычніку Курманбек Бакіеў паведаміў па тэлефоне карэспандэнту кіргізскай службы Радыё Свабода, што па-ранейшаму знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі.
БелаПАН
Мінск, 26 снежня 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/135/3461
Текущая дата: 25.11.2024