Белорусский портал в Казахстане

Мінск чакае Чавеса?



Як паведамляе БелаПАН, на 16 кастрычніка ў Мінску запланаваная сустрэча кіраўнікоў Беларусі і Венесуэлы - Аляксандра Лукашэнкі і Уга Чавеса.

Цяпер Чавес знаходзіцца з візітам у Маскве, дзе ў яго адбылася сустрэча з расійскім прэзідэнтам Дзмітрыем Мядзведзевым.

Афіцыйнай інфармацыі пра візіт Чавеса ў Беларусь пакуль няма ні з беларускага, ні з венесуэльскага боку.

Пра гатовасць наведаць Беларусь у хуткім часе прэзідэнт Венесуэлы заявіў 25 верасня ў тэлефоннай гутарцы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Гэта будзе ўжо пяты візіт прэзідэнта Венесуэлы ў Беларусь. Аляксандр Лукашэнка наведаў Венесуэлу двойчы: апошні раз — у сакавіку 2010 года.

БелаПАН
15 кастрычніка 2010

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/138/2331
Текущая дата: 25.11.2024