Белорусский портал в Казахстане

Сікорскі і Вэстэрвэле сустрэнуцца з Лукашэнкам у аўторак



МЗС Польшчы паведаміў, што міністры замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі і Нямеччыны Гудыя Вэстэрвеле наведаюць Менск у найбліжэйшы аўторак, 2 лістапада.

Кіраўнік МЗС Польшчы і Нямеччыны сустрэнуцца са сваім беларускім калегам Мартынавым, а таксама з Аляксандрам Лукашэнкам і кандыдатамі ў прэзыдэнты.

Сікорскі мае размаўляць таксама з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта У.Макеем пра двухбаковыя дачыненьні паміж Польшчай і Беларусьсю.

“Візыт адбываецца напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Абодва міністры ў сувязі з гэтым хочуць пераказаць беларускаму боку зразумелы эўрапейскі сыгнал”, - гаворыцца ў заяве МЗС Польшчы.

29.10.2010
Радыё Свабода (Варшава)

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/138/2511
Текущая дата: 24.11.2024