Беларусь падрыхтавала заяўку на членства ў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС), прапанова атрымала адабрэнне Савета Міністраў.
Аб намеры Беларусі ўвайсці ў склад ШАС, дзе на бягучы момант краіна з’яўляецца назіральнікам, заявіў спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта Расіі па справах ШАС Бахціер Хакімаў падчас пасяджэння Савета нацыянальных каардынатараў ШАС у Ташкенце.
— 8-га чысла ў мяне была кансультацыя з начальнікам Галоўнага ўпраўлення МЗС Беларусі, ён даў зразумець, што беларускі бок звернецца з просьбай аператыўна прыняць іх у ШАС, і даў зразумець, што падрыхтавана прапанова прэзідэнту па падачы заяўкі ў арганізацыю. Як сказаў мой суразмоўца, гэтая заяўка прапрацавана ў міжведамасным фармаце і адобрана Кабінетам Міністраў рэспублікі, — сказаў Б. Хакімаў.
Звязда, 14 чэрвеня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/14/65382
Текущая дата: 19.11.2024