Пасол Германіі ў Беларусі Манфрэд Хутэрэр 11 красавіка быў выкліканы ў Міністэрства замежных спраў Беларусі, паведамілі ў прэс-службе знешнепалітычнага ведамства.
"У святле валюнтарысцкага змянення нямецкай адміністрацыяй формы правядзення 10 красавіка 2022 года памятнага мерапрыемства ў мемарыяльным комплексе "Бухенвальд", якое прайшло з удзелам афіцыйных асоб Германіі, да кіраўніка замежнай загранустановы даведзена пазіцыя Рэспублікі Беларусь аб недапушчальнасці зневажання памяці ахвяр беларускага народа ў гады Другой сусветнай вайны і дзясяткаў тысяч беларускіх вязняў канцлагераў, у тым ліку Бухенвальда і Мітэльбау-Дора", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
"Такімі дзеяннямі менавіта германскі бок ініцыятыўна наносіць урон шматгадовым сумесным намаганням па ўзаемапрымірэнні народаў дзвюх краін, - лічаць у знешнепалітычным ведамстве. - З улікам пакут беларускага народа ад рук фашысцкіх захопнікаў і ўкладу нашай краіны ў Перамогу над фашызмам, такія дзеянні нямецкага боку не могуць быць апраўданы нічым, тым больш ніякімі скарацечнымі або кан`юнктурнымі меркаваннямі".
Афіцыйны Мінск чакае ад германскага боку крокаў па карэкціроўцы гэтай непрымальнай сітуацыі і недапушчэнні паўтарэння аналагічных або падобных выпадкаў у будучым.
11 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
11 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/15/64488
Текущая дата: 19.11.2024