Белорусский портал в Казахстане

Масква высылае супрацоўнікаў консульстваў краін Балтыі



Аб гэтым паведамляецца на сайце МЗС РФ.

Улады РФ прынялі рашэнне аб закрыцці консульскіх устаноў краін Балтыі: Літвы, Латвіі і Эстоніі, а ўсіх супрацоўнікаў абавязалі пакінуць тэрыторыю краіны. 

Сёння паслы Латвіі і Эстоніі, часовая павераная ў справах Літвы былі выкліканы ў МЗС. Ім заяўлены рашучы пратэст у сувязі з закрыццём расійскіх генеральных консульстваў у Клайпедзе, Ліепаі, Даўгаўпілсе, Нарве і канцылярыі консульскага аддзела пасольства Расіі ў Эстоніі (г.Тарту).

Рашэнне адклікаць згоду на дзейнасць генеральных консульстваў краін Балтыі на тэрыторыі РФ звязана з аказаннем уладамі гэтых краін ваеннай дапамогі кіеўскаму рэжыму і садзейнічаннем у скрыванні злачынстваў супраць мірнага ўкраінскага насельніцтва, удакладняе ведамства.

МЗС прадпісала ўсім згаданым асобам пакінуць РФ у тыя ж тэрміны, якія прыбалтыйскія краіны адвялі для ад`езду супрацоўнікаў расійскіх консульскіх місій.

21 красавіка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/15/64657
Текущая дата: 19.11.2024