Белорусский портал в Казахстане

Адмена святкавання Дня Перамогі ў некаторых краінах - гэта кан`юнктурная пазіцыя



Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

Уладзімір Макей адзначыў, што святкаванне Дня Перамогі ігнаруюць у першую чаргу тыя краіны, якія ў свой час уступілі ў Еўрапейскі саюз. "Сёння яны вымушаны выконваць гэты "дэмакратычны" прынцып еўрапейскай салідарнасці, гэта значыць калі табе даводзяць пазіцыю і ты абавязаны яе выконваць", - падкрэсліў міністр.

Ён нагадаў, што спробы перапісаць гісторыю пачаліся яшчэ задоўга да сённяшніх падзей. "Тэндэнцыя фальсіфікацыі гісторыі пачыналася з невялікіх момантаў, звязаных са зневажаннем, знішчэннем помнікаў. Затым былі спробы паставіць на адну дошку савецкага салдата і фашыста, - адзначыў Уладзімір Макей. - Усё гэта вылілася ў спробы фальсіфікацыі гісторыі і абялення злачынстваў нацызму і фашызму. Для нас гэта абсалютна непрымальна".

Кіраўнік МЗС заўважыў, што сёння на фоне антырасійскай істэрыі і ў выніку націску Захаду асобныя постсавецкія краіны занялі кан`юнктурную пазіцыю. Там мяняюць фармат святкавання Дня Перамогі, нават саму назву свята. Дзесьці забараняюцца чырвоныя сцягі, пад якімі вызвалялася Еўропа.

"Мы проста абавязаны памятаць аб тых мільёнах загінулых, у прыватнасці аб кожным трэцім загінулым беларусе. І гэта памяць абавязвае нас паводзіць сябе дастойна. Мы не павінны забываць тыя зверствы, якія ўчынялі фашысты на нашай зямлі", - падкрэсліў Уладзімір Макей.



6 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/15/64838
Текущая дата: 19.11.2024