Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і В’етнам адзначаюць ўзаемную гатоўнасць да далейшай актывізацыі ўзаемадзеяння



Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Сацыялістычнай Рэспубліцы В’етнам Уладзімір Баравікоў уручыў копіі даверчых грамат начальніку дзяржаўнага пратакола Міністэрства замежных спраў В’етнама Нгуен В’ет Зунгу, расказалі ў пасольстве Беларусі ў Ханоі.

«Падчас праведзенай сустрэчы бакі адзначылі традыцыйна дружалюбны характар беларуска-в’етнамскага супрацоўніцтва. Акрамя таго, была адзначана ўзаемная гатоўнасць працаваць над далейшай актывізацыяй узаемадзеяння, а таксама абмеркаваны прыярытэтныя пытанні двухбаковага парадку дня», — распавялі ў беларускай дыпмісіі.

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўлены 24 студзеня 1992 года. У снежні 1997 года гандлёвае прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь у В’етнаме пераўтворана ў пасольства. В’етнамскае пасольства ў беларускай сталіцы адкрыта ў канцы 2003 года.

Звязда, 17 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/16/64052
Текущая дата: 19.11.2024