Белорусский портал в Казахстане

Мінск і Пекін пацвердзілі стратэгічны характар партнёрства



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.

Першы намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Мікалай Снапкоў і міністр замежных спраў Уладзімір Макей 25 сакавіка сустрэліся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюнам.

Суразмоўцы канстатавалі стратэгічны характар партнёрства Мінска і Пекіна. Акрамя таго, яны пацвердзілі нязменную падтрымку па пытаннях, якія адказваюць ключавым інтарэсам бакоў.

«Падчас сустрэчы абмеркаваны актуальныя тэмы беларуска-кітайскага супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва — эканамічнае і інвестыцыйнае ўзаемадзеянне», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства замежных спраў нашай краіны.

У 2022 годзе Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка адзначылі 30-годдзе з дня ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Звязда, 25 сакавіка 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/16/64274
Текущая дата: 28.12.2024