Белорусский портал в Казахстане

"Развенчваючы міфы". МЗС запусціла акцыю да Міжнароднага дня роднай мовы



Аб гэтым ведамства расказала на сваёй афіцыйнай старонцы ў Facebook.

"Сцвярджаюць, што Беларусь - гэта краіна плошчай крыху больш за 207 тыс. кв.км і працягласцю 560 км з поўначы на поўдзень і 650 км з захаду на ўсход. Але гэта геаграфічны міф, які МЗС Беларусі гатова рашуча развянчаць", - заявілі ў міністэрстве.

У Міжнародны дзень роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, МЗС сумесна з беларускімі дыпмісіямі паспрабуе даказаць, што "беларускае" не мае граніц, а куткі роднай краіны можна сустрэць ва ўсіх краінах.

"Раскажы і ты пад адзіным хэштэгам #паБЕЛАРУСКУ, што беларускага сустракаў у сваіх падарожжах або з чым Беларусь асацыюецца ў цябе", - заклікалі ў МЗС.

21 лютага 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/17/63566
Текущая дата: 19.11.2024