Пра гэта паведамілі ў беларускім знешнепалітычным ведамстве.
"Макей у эксклюзіўным інтэрв`ю CNN падкрэсліў абсурднасць выстаўленых асобнымі палітыкамі абвінавачанняў у адрас Беларусі ў сувязі з сітуацыяй на беларуска-польскай граніцы, расказаў аб прапановах беларускага боку па вырашэнні сітуацыі, якая склалася", - гаворыцца ў паведамленні МЗС.
У інтэрв`ю амерыканскай тэлекампаніі Уладзімір Макей абверг абвінавачанні ў адрас Беларусі ў стварэнні міграцыйнага крызісу на граніцы з ЕС, назваўшы іх "у корані няправільнай ацэнкай сітуацыі".
"Гэта драматычная сітуацыя. Паводле нашых даных, сярод бежанцаў знаходзяцца больш як 600 жанчын і 200 дзяцей. І назіраць за тым, як яны пакутуюць, складана любому нармальнаму чалавеку. Мы не зацікаўлены ў такой сітуацыі тут, у Беларусі", - падкрэсліў міністр.
Уладзімір Макей падкрэсліў адказнасць Еўрапейскага саюза за сітуацыю на граніцы. Ён адзначыў, што мігранты, пачуўшы пра абяцаныя суседнімі з Беларуссю краінамі ЕС прывілеі "мігрантам з Беларусі", вырашылі, што краіна з`яўляецца для іх найбольш камфортным спосабам трапіць у Еўропу.
Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства таксама адхіліў абвінавачанні ў адрас Расіі аб магчымай датычнасці да сітуацыі з бежанцамі на граніцы Беларусі з Еўрапейскім саюзам.
19 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
19 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/19/61639
Текущая дата: 19.11.2024