Спробу незаконнага перамяшчэння з Расіі ў Беларусь прадуктаў харчавання на суму больш за 15,6 тысячы рублёў спынілі віцебскія мытнікі.
Факт незаконнага перамяшчэння прадуктаў харчавання з тэрыторыі суседняй краіны быў устаноўлены супрацоўнікамі Віцебскай мытні пры правядзенні спецыяльнага мерапрыемства ў Лёзненскім раёне.
Мытнікі спынілі грузавы мікрааўтобус Mercedes-Benz Sprinter, у якім знаходзілася больш за пяцьдзесят найменняў прадуктаў харчавання: мясамалочная прадукцыя, кандытарскія вырабы, рыба, напоі, грэцкія арэхі, ікра. На прадукцыю агульным коштам каля 15,6 тысячы рублёў у вадзіцеля не аказалася таварасуправаджальных дакументаў, у тым ліку і фітасанітарных сертыфікатаў.
Віцебскай мытняй распачаты адміністрацыйны працэс. Санкцыя артыкула прыводзіць да накладання штрафу да паловы ад кошту прадмета адміністрацыйнага правапарушэння.
У адносінах да часткі тавару, па прычыне адсутнасці ветэрынарных сертыфікатаў, якія пацвярджаюць якасць і бяспеку прадукцыі, прынята рашэнне аб вяртанні прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю.
Аляксандр Пукшанскі
Звязда, 7 снежня 2021
Звязда, 7 снежня 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/19/62101
Текущая дата: 19.11.2024