Белорусский портал в Казахстане

Макей завіў пра нязменнасць пазіцыі Беларусі па пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці Сербіі



Пра нязменнасць пазіцыі Беларусі па пытанні тэрытарыяльнай цэласнасці Рэспублікі Сербія заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей на сустрэчы 30 сакавіка з сербскім паслом Велькам Кавачавічам.

Як паведамляе прэс-служба МЗС, бакі адзначылі ўстойлівую станоўчую дынаміку двухбаковых палітычных кантактаў і актыўнае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Сербіяй.

Дасягнутыя дамоўленасці аб працягу працы па рэалізацыі сумесных праектаў у розных галінах з акцэнтам на павышэнне практычнай аддачы ад іх ажыццяўлення.

Макей выказаў гатоўнасць і надалей аказваць падтрымку сербскаму боку на розных міжнародных пляцоўках.

Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 30 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/2/42980
Текущая дата: 27.04.2024