Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў, згадаў аб пераўтварэннях, якія адбываюцца ў краіне.
"Пачатак вашай дыпламатычнай місіі прыпадае на перыяд важных пераўтварэнняў у Беларусі. Але размова не ідзе аб глабальнай змене прыярытэтаў. Гэта перш за ўсё ўнутраная справа нашай краіны. Для забеспячэння дынамікі далейшага развіцця беларускага грамадства, карэкціроўкі ўнутранай і знешняй палітыкі ў краіне аб`ектыўна наспела патрэбнасць да перамен", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ў Беларусі праходзіць Год народнага адзінства, мэтамі якога з`яўляюцца далейшая кансалідацыя грамадства, умацаванне яго патрыятычных асноў, з`яднанне шматнацыянальнага беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці.
30 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
30 верасня 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/21/60785
Текущая дата: 28.12.2024