Мінск будзе шукаць надзейных партнёраў "і ў іншых краінах, якія таксама маюць вагу на сусветнай арэне", заявіў кіраўнік МЗС Беларусі.
Расія застаецца асноўным партнёрам і саюзнікам для Беларусі, заявіў кіраўнік МЗС Уладзімір Макей.
Аб расійскім вектары
"І нават калі мы гаворым пра шматвектарнасць, то гэта не значыць, што мы адыходзім ад усходняга напрамку і там стараемся перабегчы на нейкае іншае. Не. У нас расійскі вектар з`яўляўся, з`яўляецца і будзе з`яўляцца заўсёды асноўным", - сказаў Макей у эфіры тэлеканала АНТ.
Пры гэтым, як адзначыў міністр, Мінск будзе шукаць надзейных партнёраў "і ў іншых краінах, якія таксама маюць вагу на сусветнай арэне".
"Мы гатовы да таго, каб мець нармальныя адносіны з усімі партнёрамі, у тым ліку і прадстаўнікамі калектыўнага Захаду. Але калі хтосьці не хоча гэтага, то мы вымушаны шукаць больш надзейных саюзнікаў у іншых рэгіёнах", - заявіў Макей.
Аб закрыцці беларускіх пасольстваў
Беларусь не будзе закрываць свае пасольствы на Украіне і ў краінах Еўрасаюза, заявіў кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Нагадаем, раней прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па знешняй палітыцы заявіў, што хоча аптымізаваць колькасць пасольстваў Беларусі за мяжой. Уладзімір Макей пасля гэтай нарады казаў, што Мінск закрые пасольства ў некалькіх краінах, дзе праца дыппрадстаўніцтваў не прыносіць патрэбнай знешнеэканамічнай аддачы, аднак разгледзіць магчымасць пашырэння дыпламатычнай прысутнасці ў перспектыўных рэгіёнах. Пра якія менавіта краіны ідзе гаворка, кіраўнік МЗС не ўдакладняў.
Па словах міністра, у Мінску разумеюць, што, аднойчы зачыніўшы тую ці іншую дыпламатычную замежную ўстанову, складаней потым яе будзе адкрыць.
"Таму мы будзем працягваць узаемадзеянне з усімі дзяржавамі, але, вядома, будзем глядзець на тое, як да нас ставяцца", - растлумачыў ён.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/22/59061
Текущая дата: 20.11.2024