Белорусский портал в Казахстане

Міністр замежных спраў Беларусі назваў актам дзяржаўнага вандалізму інцыдэнт з дзяржсцягам Беларусі ў Рызе



Аб гэтым Уладзімір Макей заявіў журналістам пасля таго, як у МЗС быў запрошаны пасол Латвіі ў Беларусі Эйнарс Семаніс

"Паслу быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з гэтай сітуацыяй, у сувязі з гэтым інцыдэнтам. Было выразна даведзена, што гэта з`яўляецца цынічнай знявагай усіх і ўсялякіх норм міжнароднага права. Фактычна актам дзяржаўнага вандалізму. Для нас абсалютна непрымальны такія дзеянні, накіраваныя супраць суверэннай дзяржавы і суверэннай нацыі. Гэта пры тым, што нашы партнёры заяўляюць аб нібыта ўсебаковай падтрымцы нашай дзяржаўнасці, нашага суверэнітэту і незалежнасці. А на самай справе ўчыняюць адкрытыя правакацыі, якія накіраваны на разбурэнне гэтага суверэнітэту і дзяржаўнасці".

"Ад латвійскага боку запатрабавана правесці расследаванне. Папрасіць прабачэння і вярнуць на месца дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь. Паслу ўручана адпаведная нота пратэсту. Мы не можам пакінуць такія правакацыйныя дзеянні без адказу", - сказаў міністр.

У сталіцы Латвіі Рызе, дзе гэтымі днямі праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, у цэнтры горада ўстаноўлены сцягі краін - удзельніц турніру. Сёння мэр Рыгі Марціньш Стакіс і міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бела-чырвона-белую сімволіку.

24 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/22/59409
Текущая дата: 20.11.2024