Белорусский портал в Казахстане

Паслу Латвіі прапанавана пакінуць Беларусь на працягу сутак



Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей.

"Паслу прапанавана пакінуць Беларусь на працягу 24 гадзін. Усяму дыпламатычнаму і адміністрацыйна-тэхнічнаму складу пасольства таксама прапанавана пакінуць Беларусь - на працягу 48 гадзін. Пакінуць тут аднаго адміністрацыйна-тэхнічнага супрацоўніка для догляду будынка", - сказаў міністр.

У сталіцы Латвіі Рызе, дзе ў гэтыя дні праходзіць чэмпіянат свету па хакеі, у цэнтры горада ўстаноўлены сцягі краін - удзельніц турніру. Сёння мэр Рыгі Марціньш Стакіс і міністр замежных спраў Латвіі Эдгар Рынкевіч замянілі дзяржаўны сцяг Беларусі на бела-чырвона-белую сімволіку.

"Мы не можам пакінуць такія правакацыйныя дзеянні без адказу", - падкрэсліў кіраўнік беларускага МЗС.

"Нас здзіўляе, што такія дзеянні ажыццяўляюцца на фоне заяў Беларусі аб гатоўнасці правесці транспарэнтнае адкрытае расследаванне інцыдэнту з самалётам Ryanair з удзелам міжнародных экспертаў. На гэтым фоне робяцца не проста нейкія абвінаваўчыя заявы ў адрас Беларусі, але і ажыццяўляюцца канкрэтныя дзеянні, правакацыі", - дадаў кіраўнік МЗС.



24 мая 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/22/59410
Текущая дата: 20.11.2024