Белорусский портал в Казахстане

Мінск афіцыйна паведаміў РФ аб тэрміне арышту Сафіі Сапегі



Расійскі консул сустрэўся з бацькамі грамадзянску РФ Сафіі Сапегай, паведамілі ў пасольстве Расіі.

Беларусь афіцыйна апавясціла расійскі бок аб працягу тэрміну ўтрымання пад вартай Сафіі Сапегі, паведаміў МЗС РФ.

Як адзначыла афіцыйны прадстаўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства Марыя Захарава, расійскаму боку паведамілі пра тое, што Сапеге падоўжана ўтрыманне пад вартай у СІЗА КДБ да 2 месяцаў.

"25 траўня расійскае пасольства атрымала афіцыйную пастанову генпракурора Беларусі, у якой паведамляецца, што ў сувязі з падазрэннямі ў здзяйсненні Сафіяй Сапегай крымінальна каральных дзеянняў вырашана абраць ёй меру ў выглядзе ўтрымання пад вартай на тэрмін два месяцы", - заявіла Захарава на брыфінгу.

Грамадзянка Расіі Сафія Сапега была затрымана беларускімі праваахоўнікамі ў Мінскім аэрапорце 23 траўня на 72 гадзіны. У мінулы аўторак беларускія следчыя прынялі рашэнне аб працягу тэрміну ўтрымання пад вартай.

Пракурор падпісаў пастанову аб тым, што яна застанецца ў СІЗА КДБ яшчэ на два месяцы. Расіянка падазраецца ў парушэнні артыкулаў Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь.

У сераду ў пасольстве Расіі ў Мінску паведамілі, што сёння расійскі консул сустрэнецца з бацькамі затрыманай. Учора ён наведваў у СІЗА Сапегу.

"Пасольства прадпрымае ўсе неабходныя меры і дзеянні па абароне інтарэсаў грамадзянкі Расійскай Федэрацыі", - адзначылі ў расійскай дыпмісіі.

Захарава патлумачыла, што згодна з заканадаўствам Беларусі на працягу 10 дзён пасля затрымання падазраванай беларускае следчыя павінны прад`явіць афіцыйнае абвінавачанне ці яна павінна быць адпушчаная на волю.

Затрыманне Пратасевіча і Сапегі

Грамадзянка Расіі Сафія Сапега была знята з самалёта Ryanair разам з апазіцыянерам Раманам Пратасевічам 23 траўня. Рэйс з Афін у Вільнюс зрабіў экстранную пасадку ў Мінску.

Сафія Сапега - грамадзянка Расійскай Федэрацыі, вучыцца ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце на праграме "Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза".

У ВНУ заявілі, што дзяўчыну затрымалі ў Мінску неабгрунтавана і "па надуманых падставах". Там адзначылі, што студэнтка вярталася з адпачынку, у Вільнюсе яе чакала абарона магістарскай працы.

Раней дзяржСМІ Беларусі паведамілі, што менавіта сяброўка Рамана Пратасевіча дапамагла выявіць яго на борце самалёта.

Мінск 26 траўня 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/22/59496
Текущая дата: 20.11.2024