Белорусский портал в Казахстане

Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Яўген Лук’янаў падчас візіту ў Брэст пабываў у школе, у якой вучыўся



У гэтыя дні з візітам у Брэсце знаходзіцца пасол РФ у РБ Яўген Лук’янаў. У сярэдзіне 60-х гадоў сям’я цяперашняга пасла жыла ў Брэсце. Тут Яўген хадзіў у школу.

4 чэрвеня разам са старшынёй гарвыканкама Аляксандрам Рагачуком дыпламат наведаў тры школы ў якіх вучыўся: СШ №1 (зараз гімназія №1), СШ № 4, СШ № 11 (зараз гімназія № 6).

Яўген Уладзіміравіч пабываў у класах, пасядзеў за партамі, як высветлілася, былы вучань добра памятае, за якімі партамі сядзеў тады. Таксама пагаварыў з настаўнікамі, пакінуў запіс ў кнізе ганаровых гасцей – паведаміў у тэлеграм-канале Аляксандр Рагачук.

Святлана Яскевіч
Звязда, 4 червеня 2021

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/22/59596
Текущая дата: 27.12.2024