Белорусский портал в Казахстане

Расійскі бок перакананы, што лёс Беларусі павінен вырашаць выключна народ гэтай рэспублікі і яго законныя прадстаўнікі



Аб гэтым у інтэрв`ю ТАСС заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Лаўроў: лёс Беларусі павінен вырашаць народ, а не самазванцы і заходнія куратары

"Знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы дзяржаў блізкага замежжа пачалося не ўчора. Дастаткова ўспомніць падтрыманы Вашынгтонам і Бруселем у лютым 2014 года дзяржаўны пераварот і ўзброены захоп улады ва Украіне. У адыходзячым годзе аналагічны сцэнарый каляровай рэвалюцыі спрабавалі прымяніць у Беларусі", - падкрэсліў кіраўнік дыпведамства.

Паводле яго слоў, у Маскве неаднаразова пераконваліся, што ў пагоні за геапалітычнай выгадай заходнія калегі лёгка ахвяруюць стабільнасцю цэлых дзяржаў, уносяць міжнацыянальны разлад, свараць братэрскія народы. "Раздзяляй і ўладар" - вось пастулат, які выкарыстоўваецца гістарычным Захадам", - дадаў Сяргей Лаўроў.

"Зыходзім з таго, што лёс Беларусі будзе вырашаць менавіта беларускі народ і яго легітымныя прадстаўнікі, а не самазванцы і іх заходнія куратары", - адзначыў міністр.

30 снежня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/23/57907
Текущая дата: 20.11.2024