Пасол Беларусі ў Турцыі Віктар Рыбак наведаў Анталью і Аланью пры ўдзеле ганаровых консулаў Беларусі ў гэтых гарадах — Лачына Мірзы і Фаціха Акына. Аб гэтым паведамілі ў беларускім пасольстве ў Турцыі.
На перагаворах з губернатарам Антальі Эрсінам Языджы, мэрам горада Аланьі Муратам Юджэлем, кіраўніцтвам гандлёва-прамысловых палат Антальі і Аланьі, сельскагаспадарчай палаты Аланьі і Асацыяцыі незалежных прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў Турцыі (MÜSIAD) былі абмеркаваны перспектывы гандлёва-эканамічнага, інвестыцыйнага і гуманітарнага супрацоўніцтва паўднёвага рэгіёна Турцыі з Беларуссю.
Кіраўнік дыпламатычнай місіі прадставіў гандлёвыя прапановы беларускіх суб’ектаў гаспадарання, зацікаўленых у пастаўках прадукцыі ў Турцыю і развіцці ўзаемадзеяння з турэцкім бізнесам. Турэцкі бок выказаў асаблівую цікавасць да інавацыйных распрацовак у галіне арганічных угнаенняў.
Акрамя таго, былі прадметна разгледжаны пытанні рэалізацыі праекта Міжнароднага музычнага фестывалю «Усход-Захад» у Аланьі. Па выніках сустрэч, у тым ліку з прадзюсарскай кампаніяй, папярэдне дасягнута дамоўленасць аб пашырэнні геаграфіі фестывалю, уключаючы Анталью.
Кіраўнік загранустановы таксама правёў сустрэчу з рэктарам Аланійскага ўніверсітэта HEP Экрэмам Азкулам. Бакі абмеркавалі магчымасці ўзаемавыгаднага акадэмічнага супрацоўніцтва.
Звязда, 22 лютага 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/23/58417
Текущая дата: 20.11.2024