Польскі МЗС заявіў, што прыняў гэтае рашэнне ў дачыненні да беларускіх дыпламатаў "у рамках прынцыпу ўзаемнасці".
Улады Польшчы прынялі рашэнне выслаць з краіны яшчэ двух беларускіх дыпламатаў, заявіла напярэдадні польскае Міністэрства замежных спраў.
"У сувязі з працягам недружалюбных жэстаў Мінска ў дачыненні да польскіх дыпламатаў у рамках прынцыпу ўзаемнасці Міністэрства замежных спраў Польшчы прыняло рашэнне выслаць Генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Беластоку і Консула Рэспублікі Беларусь у Варшаве", - напісаў на сваёй старонцы ў Twitter намеснік міністра замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач.
"Wobec kontynuacji nieprzyjaznych gestów Mińska wobec polskich dyplomatów, w ramach zasady wzajemności, MSZ RP podjął decyzję o wydaleniu Konsul Generalnej RB w Białymstoku oraz konsula RB z placówki w Warszawie. — Marcin Przydacz (@marcin_przydacz) March 12, 2021"
Дыпламатычны скандал паміж Беларуссю і Польшчай разгарэўся на гэтым тыдні пасля ўдзелу 28 лютага польскага консула ў Брэсце Ежы Цімафеюка ў неафіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным "дню праклятых салдат". Мерапрыемства было праведзена ў абласным горадзе. Пасля гэтага пракуратура Брэста ўзбудзіла крымінальную справу па ч.3 арт.130 Крымінальнага кодэксу - здзяйсненне групай асоб дзеянняў, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай, рэлігійнай варожасці па прыкмеце нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай прыналежнасці, і здзяйснення наўмысных дзеянняў па рэабілітацыі нацызму.
Высылкі дыпламатаў
МЗС Беларусі асудзіў такія дзеянні Цімафеюка. У аўторак, 9 сакавіка, часовага паверанага ў справах Польшчы ў Беларусі Марціна Вайцяхоўскага выклікалі ў міністэрства і ўручылі яму ноту, згодна з якой польскаму консулу ў Брэсце прапануецца пакінуць рэспубліку.
Праз дзень Марцін Пшыдач паведаміў, што адзін з супрацоўнікаў пасольства Беларусі ў Варшаве абвешчаны персонай нон грата. Міністэрства замежных спраў Беларусі 11 сакавіка выклікала Часовага паверанага ў справах Польшчы ў рэспубліцы Марціна Вайцяхоўскага і ўручыла яму ноту - краіну павінен пакінуць польскі консул у Гродне Яраслаў Ксенджек.
Польскія нацыяналісты штогод у канцы лютага праводзяць маршы ў гонар так званых "праклятых салдат" у невялікім мястэчку пад назвай Гайнувка. У тым ліку яны аддаюць даніну памяці Рамуальду Райсу, які быў асуджаны на смяротнае пакаранне за злачынствы супраць мірных жыхароў і расстраляны ў 1949 годзе ў Беластоку.
Мінск, 14 сакавіка 2021
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/23/58641
Текущая дата: 20.11.2024