Офіс ганаровага консула Беларусі адкрыўся ў харвацкім горадзе Спліт, паведаміла другі сакратар пасольства Беларусі ў Венгрыі Настасся Барушка.
Падчас цырымоніі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Венгрыі і па сумяшчальніцтве ў Харватыі Аляксандр Панамароў уручыў консульскі патэнт ганароваму консулу Томіславу Божыкавічу.
Ва ўрачыстым мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел экс-прэзідэнт Харватыі Сцяпан Месіч, прадстаўнікі Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Харватыі, дзелавыя колы.
У пасольстве адзначылі, што адкрыццё офіса ганаровага консула ў Спліце з консульскай акругай, якая распаўсюджваецца на ўвесь рэгіён Далмацыя, прызначана актывізаваць супрацоўніцтва Беларусі і Харватыі ў гандлёва-эканамічнай сферы, наладзіць кантакты ў культурнай, адукацыйнай, турыстычнай і іншых галінах, а таксама аблегчыць узаемадзеянне з беларусамі, якія пражываюць у рэгіёне.
Офіс ганаровага консула Беларусі таксама ёсць у горадзе Рыека. Яго консульская акруга распаўсюджваецца на Прыморска-Горанскі рэгіён.
15 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
15 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/23/58709
Текущая дата: 20.11.2024