Белорусский портал в Казахстане

Беларусь зачыняе сваю амбасаду ў Канадзе



Беларускае пасольства працавала ў Канадзе з 1997-га, у красавіку Мінск прыняў рашэнне аб аптымізацыі колькасці пасольстваў Беларусі за мяжой.

Беларусь абвясціла аб закрыцці свайго пасольства ў Канадзе. Адпаведную пастанову Саўміна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У пачатку красавіка прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў аптымізаваць колькасць беларускіх дыпмісій за мяжой. Пасля чаго кіраўнік МЗС Уладзімір Макей растлумачыў, што Мінск закрые свае пасольствы ў некалькіх краінах, дзе праца дыппрадстаўніцтваў не прыносіць патрэбнай знешнеэканамічнай аддачы, аднак разгледзіць магчымасць пашырэння дыпламатычнай прысутнасці ў перспектыўных рэгіёнах.

Пастанова ўрада Беларусі ад закрыцці пасольства ў Атаве зарэгістравана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Дакумент быў прыняты Саўмінам 22 траўня і павінен уступіць у сілу ў сераду, 26 траўня. Тэкст пастановы пакуль не апублікаваны, таму ніякіх падрабязнасцяў пра закрыццё дыпмісіі невядома.

Беларусь і Канада ўсталявалі дыпламатычныя адносіны ў красавіку 1992 года. Мінск адкрыў сваё пасольстве ў Паўночнаамерыканскай краіне ў 1997-м. Згодна з інфармацыяй на сайце МЗС Беларусі, канадскія інтарэсы ў Беларусі прадстаўляе пасольства Канады ў Польшчы.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў у жніўні 2020 года Атава ўвяла санкцыі супраць асобных службовых асоб Беларусі, у тым ліку прэзідэнта. У якасці меры ў адказ беларускія ўлады ўвялі абмежавальныя меры ў дачыненні да афіцыйных асоб Канады, забараніўшы ім уезд у рэспубліку.

Мінск, 25 траўня 2021
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/23/59456
Текущая дата: 27.12.2024