Белорусский портал в Казахстане

Андрэй Савіных: Рашэнне Кангрэса ЗША выглядае некалькі недарэчна на фоне навін аб выбарах у саміх ЗША



Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах Андрэй Савіных выступіў з заявай у сувязі з прыняццем Палатай прадстаўнікоў Кангрэса ЗША законапраекта «Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі».

«Рашэнне Кангрэса паказвае, што ЗША працягваюць дзейнічаць па інерцыі, шаблонна, выкарыстоўваючы звыклыя спосабы ўмяшання ва ўнутраныя справы іншых краін, парушаючы іх суверэнітэт і прынцыпы міжнароднага права. Гэта выглядае некалькі недарэчна на фоне навін аб выбарах у саміх Злучаных Штатах Амерыкі», — сказаў Андрэй Савіных.

Марыя Дадалка
Звязда, 19 лістапада 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/24/57041
Текущая дата: 20.11.2024