Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Германія пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым развіцці дыялогу



Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік сустрэўся ў фармаце відэаканферэнцыі з упаўнаважаным па краінах Усходняй Еўропы, Каўказа і Цэнтральнай Азіі Міністэрства замежных спраў Германіі Міхаэлем Зібертам, паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні беларуска-германскага супрацоўніцтва ў розных сферах і пацвердзілі зацікаўленасць у далейшым развіцці дыялогу.

12 сакавіка 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/24/59138
Текущая дата: 27.12.2024