Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Пасяджэнне пройдзе пад кіраўніцтвам міністраў замежных спраў Уладзіміра Макея і Сяргея Лаўрова.
Як раней расказалі ў Міністэрстве замежных спраў Расіі, бакі абмяркуюць выкананне Праграмы ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі Саюзнай дзяржавы, уключаючы каардынацыю дзеянняў у міжнародных арганізацыях, супрацоўніцтва ў ЕАЭС, АДКБ і СНД. Дыпламаты таксама абмяняюцца думкамі наконт адносін з ЕС, магчымасці ўдзелу АДКБ у аперацыях ААН па падтрыманні міру, перспектыў фармавання вялікага еўразійскага партнёрства праз спалучэнне інтэграцыйных працэсаў.
Па выніках пасяджэння плануецца падпісанне некалькіх сумесных дакументаў.
25 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
25 лістапада 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/25/57171
Текущая дата: 26.12.2024