Аб гэтым заявіў 27-га жніўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па развіцці важнейшых арганізацый Міністэрства прамысловасці.
«Мы сёння маем у наяўнасці пэўны этап гібрыднай, скажам адкрыта, вайны супраць Беларусі. А як гэта інакш назваць? Сродкі масавай інфармацыі і інфармацыйная сфера прасякнута гэтай барацьбой, вайной проціборствуючых бакоў. Дыпламатычная бойня супраць нас пачалася і на самым высокім узроўні», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.
Ён адзначыў, што «нясталыя суседзі» Беларусі не толькі адкрыта заяўляюць аб сваёй пазіцыі наконт паўторных выбараў у краіне, але і пачынаюць умешвацца ва ўнутраныя справы краіны, націскаць на дзяржаву. «У наяўнасці дыпламатычная вайна», — яшчэ раз падкрэсліў Прэзідэнт.
Кіраўнік дзяржавы дадаў, што краіна цяпер вымушана траціць вялікія грошы, каб стабілізаваць абстаноўку на заходніх граніцах, куды перакінуты некаторыя ваенныя часці. «Вы бачыце гэтыя заявы аб тым, што калі Беларусь распадзецца, то Гродзенская вобласць адыдзе да Польшчы. Яны аб гэтым ужо адкрыта кажуць, спяць і сняць. Нічога ў іх у гэтым плане не атрымаецца, гэта я ведаю дакладна», — заявіў беларускі лідар.
Звязда, 27 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/26/55692
Текущая дата: 20.11.2024