Расія бачыць выразныя спробы знешняга ўмяшання ў сітуацыю ў Беларусі з мэтай раскалоць грамадства, заявіла ў чацвер на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава.
«Адзначаем беспрэцэдэнтны ціск, які аказваецца асобнымі замежнымі партнёрамі на беларускія ўлады. Прасочваюцца выразныя спробы знешняга ўмяшання ў справы суверэннай дзяржавы з мэтай раскалоць грамадства і дэстабілізаваць сітуацыю», — падкрэсліла дыпламат.
«Заклікаем усіх да стрыманасці і праявы разважлівасці. Разлічваем, што ў хуткім часе становішча ў краіне нармалізуецца і вернецца ў спакойнае рэчышча», — падкрэсліла дыпламат.
Звязда, 13 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/27/55284
Текущая дата: 20.11.2024