Белорусский портал в Казахстане

Павел Пуставой пазбаўлены дыпламатычнага рангу Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасланніка першага класа за неналежнае выкананне службовых абавязкаў



Гэта прадугледжана ўказам нумар 327, які Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў 31 жніўня, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Таксама на падставе ўказа Павел Пуставой вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Іспанія і па сумяшчальніцтве Пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі.

1 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/27/55892
Текущая дата: 26.12.2024