Белорусский портал в Казахстане

Дыпламаты дапамаглі вярнуцца дадому з краін Азіі 13 беларусам



Яшчэ 13 грамадзян Беларусі, якія затрымаліся за мяжой з-за ўведзеных у сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі абмежаванняў, змаглі вярнуцца на радзіму дзякуючы садзейнічанню пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

"Дапамога суайчыннікам у вяртанні на радзіму ва ўмовах пандэміі застаецца важнай часткай работы дыпмісіі, - адзначылі ў пасольстве. - 6-7 мая на беларуска-расійскую граніцу мы даставілі 13 беларускіх грамадзян, якія прыбылі ў Маскву з В`етнама, Індыі і Кітая пры садзейнічанні МЗС Расіі і Расавіяцыі".

7 мая 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/28/53365
Текущая дата: 26.12.2024