Беларусь і Злучаныя Штаты раней выказалі намер вярнуць высокі ўзровень дыпламатычнага прадстаўніцтва паміж краінамі.
Прыбыццё ў Мінск пасла ЗША ў Беларусі чакаецца ўлетку гэтага года, паведаміла часовы павераны ў справах ЗША Джэніфер Мур.
Амерыканскі дыпламат прыняла 3 чэрвеня ўдзел у мемарыяльным мерапрыемстве на месцы пахавання аднаго з удзельнікаў знакамітай сустрэчы саюзнікаў на Эльбе Аляксандра Сільвашкі. Фотаздымак, на якім ён вітае поціскам рукі амерыканскага лейтэнанта Уільяма Робертсана, вядомы ва ўсім свеце і сімвалізуе сустрэчу саюзнікаў па антыгітлераўскай кааліцыі.
"Я рада знаходзіцца тут у той момант, калі нашы двухбаковыя адносіны паляпшаюцца, калі ўжо гэтым летам у Беларусь прыедзе наш амерыканскі пасол і нашы народы выявяць, што ў нас ёсць больш агульнага, чым рознага", - цытуе Джэніфер Мур БелТА.
Нагадаем, што двухбаковыя адносіны паміж краінамі абвастрыліся ў 2008 годзе. Пасля пашырэння санкцый у дачыненні да Беларусі з Вашынгтона быў адкліканы беларускі пасол Міхаіл Хвастоў. Амерыканскі пасол Карэн Сцюарт таксама была вымушаная ў адказ пакінуць Мінск. З таго часу пасольствы узначальвалі часовыя павераныя ў справах.
Пасля таго як у 2015 годзе большасць абмежаванняў у дачыненні да Беларусі былі замарожаныя Белым домам, пачалося паступовае наладжванне адносін. Апошнія некалькі гадоў ішла гаворка аб магчымым вяртанні паслоў.
Кандыдатура Фішар не стала нечаканай. Пра тое, што Вашынгтон мае намер прызначыць новага пасла ў Мінск у самы бліжэйшы час, паведаміў кіраўнік Дзярждэпартамента Майкл Пампеа падчас сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, якая прайшла ў лютым бягучага года ў беларускай сталіцы. Тады ж стала вядома, што дыппрадстаўніцтва можа ўзначаліць Джулі Фішар.
У цяперашні час Фішар працуе ў бюро дзярждэпартамэнту па справах Еўропы і Еўразіі. Раней яна працавала намеснікам пастаяннага прадстаўніка ЗША пры НАТА, была часовым павераным у справах амбасады ЗША ў Расіі. Таксама ў яе ёсць досвед працы ў амерыканскіх пасольствах у Тбілісі і Кіеве. Акрамя англійскай, яна размаўляе на рускай, грузінскай і французскай мовах.
Мінск, 3 чэрвеня 2020
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/28/53930
Текущая дата: 26.12.2024