Белорусский портал в Казахстане

Ганаровы консул Беларусі будзе працаваць у польскім Ольштыне



Урачыстая цырымонія ўступлення на пасаду ганаровага консула Беларусі ў горадзе Ольштын Яна Шынакі адбылася 30 ліпеня ў пасольстве ў Варшаве. Аб гэтым расказалі ў беларускай загранустанове ў Польшчы.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў ганароваму консулу Дзяржаўны сцяг Беларусі, консульскі патэнт і пячатку. Дырэктар усходняга дэпартамента Міністэрства замежных спраў Польшчы Ян Хофмакль уручыў падпісаную польскім міністрам замежных спраў консульскую экзекватуру (дакумент, які засведчвае прызнанне консула дзяржавай знаходжання).

Ян Шынака - вядомы польскі бізнесмен, кіраўнік і ўладальнік групы кампаній "Шынака-мэбля", адзін з буйнейшых польскіх інвестараў у Беларусі. Ён будзе ажыццяўляць сваю дзейнасць у консульскай акрузе, што ўключае Варміньска-Мазурскае, Куяўска-Паморскае і Паморскае ваяводствы.

На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі МЗС Польшчы, мясцовых улад, а таксама беларускіх кампаній у Польшчы.

"Прадоўжана пачатая ў 2019 годзе назначэннем Марака Расіньскага ганаровым консулам Беларусі ў Катавіцэ практыка ўстанаўлення беларускіх ганаровых консульскіх устаноў у Польшчы", - звярнулі ўвагу ў пасольстве.

За 2019 год аб`ём беларуска-польскага тавараабароту склаў $2 621 млн пры $2 531,1 млн за 2018 год (тэмп росту - 103,6 працэнта). Аб`ём беларускага экспарту ў Польшчу склаў $1 291,6 млн, імпарту з Польшчы - $1 329,5 млн.

Па выніках студзеня - мая аб`ём беларуска-польскага тавараабароту дасягнуў $906,7 млн, беларускі экспарт у Польшчу - $435,1 млн, імпарт - $471,6 млн. Сярод гандлёва-эканамічных партнёраў у свеце Польшча заняла чацвёртае месца па аб`ёме тавараабароту, трэцяе месца па ўзроўні экспарту і пятае месца па аб`ёме імпарту.

Пры гэтым у аб`ёме беларускага экспарту доля прадукцыі дрэваапрацоўчай галіны складае прыкладна 29,4 працэнта, хімічнай і нафтахімічнай галін - 28,6 працэнта, складанатэхнічнай - 12,7 працэнта, металапрадукцыі - 9,5 працэнта, аграпрамысловага комплексу - 5,3 працэнта, будматэрыялў - 4 працэнты, адзення і тэкстылю - 1,8 працэнта.

За 2019 год абарот паслуг паміж Беларуссю і Польшчай склаў $456,8 млн (96,7 працэнта да 2018 года). Экспарт паслуг павялічыўся на 1,1 працэнта і склаў $255,8 млн, імпарт зменшыўся на 8,3 працэнта і склаў $201 млн.

Па выніках мінулага года Польшча заняла чацвёртае месца па паказчыку інвесціравання ў эканоміку Беларусі (пасля Расіі, Вялікабрытаніі і Кіпра) з паказчыкам на $440,8 млн.

Цяпер у Польшчы функцыянуюць 16 суб`ектаў тавараправоднай сеткі, прадстаўніцтваў, дылераў і буйных імпарцёраў беларускіх прадпрыемстваў.

31 ліпеня 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/28/54986
Текущая дата: 26.12.2024