Белорусский портал в Казахстане

Падрыхтоўка візіту Уладзіміра Зяленскага ў Беларусь абмеркавана дыпламатамі дзвюх краін



Пытанні падрыхтоўкі візіту Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Беларусь абмеркаваны ў Кіеве. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага Міністэрства замежных спраў.

"31 ліпеня адбылася сустрэча Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь ва Украіне Ігара Сокала з намеснікам міністра замежных спраў Украіны Васілем Боднарам, - праінфармавалі ў знешнепалітычным ведамстве нашай краіны. - У час сустрэчы бакі абмеркавалі ход падрыхтоўкі візіту Прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў Беларусь, а таксама арганізацыі 8-9 кастрычніка гэтага года III Форуму рэгіёнаў дзвюх краін у Гродне".

Акрамя таго, была разгледжана магчымасць правядзення беларуска-ўкраінскіх палітычных кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў, як плануецца, у верасні ў Мінску.

31 ліпеня 2020, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/28/55042
Текущая дата: 26.12.2024