Белорусский портал в Казахстане

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 6 жніўня сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрыем Мезенцавым



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.

«На сустрэчы абмеркаваны актуальныя пытанні беларуска-расійскіх адносін у шэрагу сфер, тэматыка інтэграцыйнага ўзаемадзеяння, ход выбарчай кампаніі ў Беларусі», — праінфармавалі ў Міністэрстве замежных спраў.

Бакі таксама абмеркавалі ўдзел расійскіх прадстаўнікоў у місіі СНД па назіранні за выбарамі ў Беларусі.

Звязда, 6 жніўня 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/28/55145
Текущая дата: 26.12.2024