Пра гэта заявіў 15 жніўня начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.
«Санкцыі — гэта канец палітыкі. Таму ключавое пытанне зараз — ці ёсць у ЕС палітыка ў дачыненні да Беларусі. У нас — ёсць. У знешняй палітыцы Беларусі Еўрасаюз адназначна з’яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў», — адзначыў прадстаўнік знешнепалітычнага ведамства.
Анатоль Глаз падкрэсліў, што «у любых умовах, пры любой абстаноўцы мы настроены на захаванне камунікацыі і працяг, хай і складанага, але дыялогу».
Звязда, 15 жніўня 2020
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/28/55341
Текущая дата: 26.12.2024