Белорусский портал в Казахстане

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Андрэй Падкюнас сустрэўся з кіраўніком прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі (МАМ) у Беларусі Махым Аразмухамедавай з нагоды пачатку яе работы на гэтай пасадзе



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Намеснік міністра адзначыў шматгадовае плённае супрацоўніцтва Беларусі і МАМ па пытаннях рэгулявання міграцыі, кіравання граніцамі, процідзеяння гандлю людзьмі і выказаў надзею, што праектная дзейнасць у Беларусі застанецца ў ліку асноўных прыярытэтаў новага кіраўніка прадстаўніцтва МАМ.

Андрэй Дапкюнас і Махым Аразмухамедава абмеркавалі ўзаемадзеянне па пытаннях барацьбы з гандлем людзьмі і яго прадухілення ў кантэксце 10-гадовага юбілею з дня прыняцця Глабальнага плана дзеянняў ААН па барацьбе з гандлем людзьмі, ініцыятарам распрацоўкі якога была Беларусь.

"Бакі дамовіліся скарыстаць гэты юбілей для ўмацавання на міжнародным і нацыянальным узроўнях намаганняў па барацьбе з гандлем людзьмі", - адзначылі ў прэс-службе МЗС.

4 сакавіка 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/29/51947
Текущая дата: 20.11.2024