Белорусский портал в Казахстане

Пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта кіраўнікоў прававых службаў МЗС СНД прайшло ў Мінску



34-е пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта кіраўнікоў прававых службаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў-удзельніц СНД адбылося 27 верасня ў штаб-кватэры СНД у Мінску.

У пасяджэнні, якое праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі, прынялі ўдзел кіраўнікі і эксперты прававых службаў знешнепалітычных ведамстваў Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана, а таксама прадстаўнікі прававога дэпартамента Выканкама СНД.

Удзельнікі сустрэчы прадоўжылі абмеркаванне практыкі дзяржаў па маніторынгу выканання міжнародных абавязацельстваў, абмяняліся інфармацыяй адносна ўдасканалення заканадаўства краін СНД аб міжнародных дагаворах, а таксама па пытаннях вядзення агульнадаступных электронных баз міжнародных дагавораў.

Адбылася змястоўная дыскусія па актуальных пытаннях прававога супрацоўніцтва ў Садружнасці і на пляцоўках ключавых міжнародных арганізацый.

Чарговае пасяджэнне Кансультатыўнага камітэта адбудзецца да канца бягучага года.

Звязда, 27 верасня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/3/71080
Текущая дата: 17.05.2024