Белорусский портал в Казахстане

Генконсульствы Беларусі адкрыюцца ў трох расійскіх гарадах



У эфіры тэлеканала «Беларусь 1» Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Дзмітрый Крутой расказаў, у якіх расійскіх рэгіёнах у бліжэйшы час адкрыюцца генконсульства Беларусі.

«Мы ўжо бачым, што ў нас на адно аддзяленне ў сярэднім прыпадае 7-10 расійскіх рэгіёнаў. Гэта вельмі шмат. Асабіста маё меркаванне, мы павінны колькасць аддзяленняў падвоіць», — сказаў Дзмітрый Крутой.

Пасол адзначыў, што з’явіўся новы інстытут — генеральнае консульства. «Гэта больш статусныя структуры, да іх лепш стаўленне на мясцовым узроўні, — падкрэсліў ён. — Таму першыя тры нашы генконсульствы — у Санкт-Пецярбургу, Растове-на-Доне, Екацярынбургу. Адно адкрыта, два на падыходзе. Наступныя тры генконсульства мы вырашылі адкрыць у Калінінградзе, Уладзівастоку і Ніжнім Ноўгарадзе. Гэта важныя таксама кропкі. Але паступова мы ўсе нашы аддзяленні перавядзем у статус генконсульства, а колькасць іх падвоім. Задача — каб у нас было 20 аддзяленняў, якія б ахоплівалі 3-4 расійскія рэгіёны. Гэта аптымальная схема з улікам цяперашняга ўзроўню нашых адносін».

Звязда, 16 кастрычніка 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/3/71204
Текущая дата: 17.05.2024