Белорусский портал в Казахстане

Беларуска-германскае гандлёвае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва абмеркавана на сустрэчы ў МЗС



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.

Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка сустрэўся з дзяржаўным сакратаром федэральнага Міністэрства эканомікі і энергетыкі ФРГ Ульрыхам Нусбаумам, які наведвае Беларусь у суправаджэнні прадстаўнічай дэлегацыі германскіх дзелавых колаў. 

У час сустрэчы разгледжаны стан і перспектыўныя напрамкі далейшага развіцця беларуска-германскага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Бакамі дадзена пазітыўная ацэнка актуальнай дынамікі двухбаковага ўзаемадзеяння, акцэнтавана важнасць наладжвання прамых кааперацыйных сувязей. У тым ліку гэтаму прызначана садзейнічаць правядзенне ў Мінску X Дня нямецкай эканомікі з удзелам больш як 200 прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі і Германіі.

27 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/31/50006
Текущая дата: 20.11.2024