Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 6 лістапада ў Аб`яднаных Арабскіх Эміратах сустрэўся з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У час сустрэчы абмяркоўваўся ход рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых па выніках нядаўняга візіту наследнага прынца ў Беларусь, вызначаны далейшыя крокі па іх выкананні.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў аператыўнае накіраванне дэлегацыі эмірацкіх дзелавых колаў у Беларусь, што сведчыць аб рэальнай зацікаўленасці ААЭ ў развіцці гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Прэзідэнт запэўніў у максімальным садзейнічанні эфектыўнаму вырашэнню магчымых пытанняў. Бакі абмеркавалі ўзаемадзеянне ў сельскай гаспадарцы, прамысловасці, банкаўскай справе, лагістыцы, гуманітарнай сферы.

Асобная ўвага ўдзелена супрацоўніцтву ў галіне спорту. Лідары дзвюх краін падрабязна абмеркавалі сітуацыю ў рэгіёне Блізкага Усходу і ў глабальным кантэксце. Адным са складнікаў двухбаковых адносін з`яўляецца ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. У гэтым плане заяўлена аб гатоўнасці да пашырэння дыялогу па напрамках, якія цікавяць эмірацкі бок, у тым ліку ў галіне навуковых даследаванняў, навучання, правядзення сумесных трэніровак, абмену досведам.

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну за гасціннасць і ўвагу, якія аказваюцца беларускай дэлегацыі. Ён падарыў наследнаму прынцу пано - двайную галаграму "Сокалы". Як вядома, гэта грацыёзная, моцная, спрытная і рэдкая птушка з`яўляецца ўвасабленнем сілы і мужнасці, нацыянальным сімвалам Аб`яднаных Арабскіх Эміратаў.

6 лістапада 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/31/50502
Текущая дата: 25.12.2024