Белорусский портал в Казахстане

Дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась 18 верасня ў Баку сустрэўся з Прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым



Аб гэтым паведамілі ў дзяржсакратарыяце Савета бяспекі.

На сустрэчы былі комплексна абмеркаваны пытанні беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў сферы вытворчай кааперацыі, гандлёва-эканамічнай і энергетычнай галінах, а таксама праблемы міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі.

Бакі адзначылі пазітыўную дынаміку двухбаковых адносін па ўсіх напрамках.

18 верасня 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/32/49851
Текущая дата: 26.12.2024