Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Германія Франка-Вальтэра Штайнмаера і жыхароў гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём германскага адзінства



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы канстатаваў, што для сучаснай Германіі ўз`яднанне ў 1990 годзе стала лёсавызначальнай падзеяй, якая аказала значны ўплыў на далейшае фарміраванне ўсяго Еўрапейскага рэгіёна.

"Нашы дзяржавы з`яўляюцца надзейнымі партнёрамі, падзяляюць асноўныя каштоўнасці і маюць агульныя інтарэсы, у тым ліку ва ўмацаванні бяспекі ў Еўропе і свеце, павышэнні дабрабыту грамадзян на прынцыпах устойлівага развіцця, - гаворыцца ў віншаванні. - Спадзяюся на працяг насычанага новым зместам двухбаковага дыялогу і плённае супрацоўніцтва ў розных галінах узаемнага інтарэсу".

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Франку-Вальтэру Штайнмаеру моцнага здароўя і поспехаў на палітычнай арэне, а Германіі - міру і працвітання.

3 кастрычніка 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/32/50064
Текущая дата: 26.12.2024