Пра гэта міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей заявіў 7 кастрычніка на форуме "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы".
"Адсюль, з Беларусі, дзе перасякаюцца еўрапейская і еўразійская інтэграцыя, дзе праходзіць мяжа паміж краінамі - удзельніцамі НАТА і АДКБ, дзе побач, ва Украіне, працягваецца канфлікт і гінуць людзі, асабліва выразна відаць, наколькі небяспечныя бяздзейнасць і адсутнасць палітычнай волі да кампрамісаў, - сказаў Уладзімір Макей. - Беларусь не хоча апынуцца на лініі цывілізацыйнага разлому, на лязе блокавага супрацьстаяння паміж Расіяй, з аднаго боку, і НАТА - з другога".
Ён заўважыў, што беларусы, як ніхто іншы, ведаюць, чым багата становішча буфернай зоны. "Гэтае цяжкае выпрабаванне мы ўжо праходзілі ў сваёй гісторыі, і не раз, - дадаў міністр. - Мы востра адчуваем адказнасць за бяспеку не толькі нашай краіны, але і Еўропы. Бяспека Беларусі непарыўна звязана з бяспекай кантынента. Будзе спакойна ў Еўропе - будуць мір і стабільнасць у нашай краіне. і наадварот".
Звязда, 7 кастрычніка 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/32/50162
Текущая дата: 26.12.2024