Невядомы ў Анкары двойчы стрэліў у дарадцу-пасланца пасольства Беларусі ў Турэччыне Аляксандра Паганшава, ён шпіталізаваны. Пра гэта паведамляе турэцкая газэта Hürriyet.
Інфармацыю сайту пацьвердзілі ў МЗС Беларусі. У міністэрстве адзначылі, што нападнік быў псыхічна неўраўнаважаным чалавекам, на супрацоўніка амбасады напаў, калі той вяртаўся дадому. Hürriyet называе іх суседзямі.
Дыплямат знаходзіцца ў шпіталі ў цяжкім стане. Нападнік застрэліўся. Паведамляецца, што ён былы вайсковец.
Радыё Свабода, 24 ліпеня 2019
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/33/48953
Текущая дата: 20.11.2024