Былы губернатар Іркуцкай вобласці змяніў на гэтай пасадзе Міхаіла Бабіча, які пакідае Мінск.
Дзмітрый Мезенцаў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, паведаміла прэс-служба Крамля.
Адпаведны ўказ у аўторак 30 красавіка падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Уладзімір Пуцін падпісаў указ аб прызначэнні Дзмітрыя Мезенцава Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь", - гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.
На дадзенай пасадзе Мезенцаў змяніў Міхаіла Бабіча, які ўзначаліў расійскае пасольства ў Мінску ў жніўні 2018 года. Прычынай звальнення дыпламата стаў пераход на іншую працу. Бабіч у расійскім пасольстве таксама з`яўляўся спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Беларуссю. Хто зараз будзе выконваць дадзеныя абавязкі, пакуль не вядома.
Ад армейскага друкара да вылучэнца на выбары
Дзмітрый Мезенцаў - ураджэнец Ленінграда, падчас службы ў войску быў супрацоўнікам армейскага друку, член Саюза журналістаў СССР і Расіі. У 2000-м быў прэзідэнтам Цэнтра стратэгічных распрацовак, які забяспечваў выбарчую кампанію Уладзіміра Пуціна.
З 2002 па 2012 гады займаў розныя пасады ў адміністрацыі Іркуцкай вобласці, уключаючы і пост губернатара. З 2013 па 2016 год - генеральны сакратар Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (ШАС).
У 2012 годзе Мезенцаў вылучаўся на прэзідэнцкія выбары ад прафсаюза Усходне-Сібірскай чыгункі, аднак ЦВК адмовіў кандыдату ў рэгістрацыі з-за недастатковай колькасці подпісаў. З 2016 года - член Саўфеда Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі.
Мінск, 1 мая 2019
Sputnik
Sputnik
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/34/47831
Текущая дата: 20.11.2024