Аб гэтым заявіў 20 мая журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Казахстана ў Беларусі Ермухамет Ертысбаеў.
"У нас абсалютна не было, няма і не будзе альтэрнатывы еўразійскай інтэграцыі. Стратэгічнае змяненне ў падыходах да Еўразійскага саюза немагчыма, - падкрэсліў дыпламат. - Мы ішлі і будзем ісці па гэтым шляху. Мы будзем пашыраць, выводзіць на новы якасны ўзровень Еўразійскі саюз. Ён будзе прывабным не толькі для былых рэспублік Савецкага Саюза".
Ермухамет Ертысбаеў нагадаў, што ў канцы мая Нур-Султан прыме юбілейны саміт Еўразійскага эканамічнага саюза. Падрабязнасці правядзення форуму пасол мае намер абмеркаваць на хуткай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
"Што датычыцца Беларусі, у нас тавараабарот - амаль мільярд долараў, таму што свабодны ператок капіталаў, уласнасці, тавараў, нават рабочай сілы. Гэта вельмі выгадна", - адзначыў пасол.
Дыпламат звярнуў увагу, што з аптымізмам глядзіць на далейшае развіццё ЕАЭС, і гэта не дзяжурныя фразы. Пасол успомніў сваю работу ў Грузіі. Паводле яго слоў, наяўнасць усемагчымых тарыфаў і пошлін да гэтага часу перашкаджае пашырэнню ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з гэтай краінай.
"Таму ў нас няма альтэрнатывы Еўразійскаму саюзу, - рэзюмаваў Ермухамет Ертысбаеў. - Мы жывём у 21-м стагоддзі, калі дзяржава, замкнёная ў сваёй нацыянальнай шкарлупіне, - гэта ўжо мінулае".
20 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/34/48121
Текущая дата: 20.11.2024