Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнікі консульскіх службаў МЗС краін СНД збяруцца 19 ліпеня ў Душанбэ



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Выканкама СНД.

XXVI пасяджэнне Кансультатыўнага савета кіраўнікоў консульскіх службаў міністэрстваў замежных спраў дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў пройдзе 19 ліпеня ў Душанбэ (Таджыкістан).

Члены савета абмяркуюць пытанні выканання палажэнняў Венскай канвенцыі аб консульскіх адносінах ад 24 красавіка 1963 года і двухбаковых консульскіх канвенцый. Акрамя таго, будуць разгледжаны розныя аспекты супрацоўніцтва бакоў у рамках канвенцый аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993-га і 7 кастрычніка 2002 года.

19 ліпеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/34/48867
Текущая дата: 20.11.2024