Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.
Беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэм`ер-міністра Літвы адносна атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў рэспубліцы.
"Па стане на 11 сакавіка 2019 года беларускі бок афіцыйна не атрымліваў прапановы прэм`ер-міністра Літвы. У выпадку атрымання такога запыту сваю пазіцыю і аргументы Рэспубліка Беларусь агучыць у афіцыйным адказе і не мае намеру трансліраваць яе ў СМІ", - адзначылі ў прэс-службе.
У некаторых літоўскіх і беларускіх СМІ мусіруецца сцвярджэнне, што прэм`ер-міністр Літвы Саўлюс Скверняліс накіраваў пісьмо прэм`ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу з прапановай па атамнай электрастанцыі, якая будуецца ў Беларусі.
11 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
11 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/35/47170
Текущая дата: 20.11.2024