Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Намеснік міністра замежных спраў Беларусі Алег Краўчанка 8-12 красавіка наведаў Канаду з афіцыйным візітам, у ходзе якога прайшоў чарговы раўнд двухбаковых кансультацый паміж МЗС Рэспублікі Беларусь і Канады.
Канадскі бок на перагаворах узначаліў памочнік намесніка міністра замежных спраў (у рангу першага намесніка міністра) Марк Гваздзецкі. Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця беларуска-канадскіх адносін, узаемадзеянне дзвюх краін у рамках міжнародных арганізацый, сітуацыю ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне, а таксама адносіны Беларусі з вядучымі партнёрамі.
Пытанні міжнароднай бяспекі, сітуацыя ў еўрапейскім рэгіёне, беларуска-канадскія адносіны разглядаліся на сустрэчах са старшынёй Пастаяннага камітэта па замежных справах і міжнародным развіцці Палаты абшчын Парламента Канады Майклам Левітам і старшынёй Пастаяннага камітэта па замежных справах і міжнародным гандлі Сената Парламента Канады Рэйнэл Эндрычак.
На канферэнцыі па інтэграцыйных пытаннях у еўразійскім рэгіёне Алег Краўчанка выклаў ініцыятывы беларускага боку па наладжванні ўзаемадзеяння і далейшым спалучэнні паміж рэгіянальнымі інтэграцыйнымі аб`яднаннямі - ЕАЭС і ЕС. Таксама асветлены пытанні ўдзелу Беларусі ў ЕАЭС з фокусам на існуючыя выгады і перавагі для Канады і іншых заходніх краін па развіцці ўзаемадзеяння з Беларуссю.
Былі ўзняты і пытанні беларуска-канадскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай і інвестыцыйнай сферах. Аб гэтым ішла размова на перагаворах са старшынёй CERBA Жылем Брэтонам і кіраўніцтвам канадскіх кампаній, зацікаўленых у супрацоўніцтве з Беларуссю.
На сустрэчы з прадстаўнікамі Канадскага ваеннага музея разглядаліся перспектывы ўзаемадзеяння з Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.
12 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
12 красавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/8-/35/47558
Текущая дата: 20.11.2024